РУС БЕЛ ENG

ПРАВІЛЫ карыстання інфармацыйна- бібліятэчным цэнтрам дзяржаўнай установы адукацыі

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы карыстання інфармацыйна-бібліятэчным цэнтрам дзяржаўнай установы адукацыі “Гервяцкая сярэдняя школа” распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, палажэннем аб інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры ўстановы адукацыі.

1.2. Правілы карыстання інфармацыйна-бібліятэчным цэнтрам (далей ІБЦ) рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў ІБЦ, правы і абавязкі ІБЦ і карыстальніка.

 

  1. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

2.1. Права карыстання ІБЦ маюць навучэнцы, педагагічныя работнікі і іншыя супрацоўнікі ўстановы адукацыі, законныя прадстаўнікі навучэнцаў установы адукацыі.

2.2. Карыстальнікі маюць права:

2.2.1. На бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне, згодна з іх патрэбамі і інтарэсамі.

2.2.2. Бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе і змесце  фондаў ІБЦ, кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі.

2.2.3. Бясплатна атрымліваць для часовага карыстання дакументы фонду ІБЦ.

2.2.4. Атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў ІБЦ.

2.2.5. Прымаць ўдзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца ІБЦ.

2.2.6. Атрымліваць у часовае карыстанне любы дакумент з фонду ІБЦ.

 

  1. ПАРАДАК КАРЫСТАННЯ ІНФАРМАЦЫЙНА-БІБЛІЯТЭЧНЫМ ЦЭНТРАМ

3.1. Навучэнцы ўстановы адукацыі запісваюцца ў ІБЦ ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці са спісамі класаў, супрацоўнікі ўстановы адукацыі і законныя прадстаўнікі навучэнцаў – па пашпарце або іншым дакуменце, які пацвярджае асобу.

3.2. На кожнага карыстальніка запаўняецца чытацкі фармуляр устаноўленага ўзору. Фармуляр чытача – дакумент, які пацвярджае факт і дату выдачы карыстальніку выданняў з фонду ІБЦ і прыёму іх бібліятэчным работнікам.

3.3. Пры запiсе ў ІБЦ карыстальнік павінен быць азнаёмлены з правіламі карыстання ІБЦ.

3.4. На дом дакументы выдаюцца карыстальнікам тэрмінам на 15 дзён. Колькасць экзэмпляраў, выдадзеных адначасова (не лічачы падручнікаў), не павiнна перавышаць пяці.

3.5. Вучэбная, метадычная літаратура выдаецца карыстальнікам на тэрмін навучання ў адпаведнасці з праграмай.

3.6. Выдача вучэбных выданняў навучэнцам ажыццяўляецца работнікам ІБЦ  з удзелам педагагічных работнікаў.

3.7. Вучэбныя выданні на навучальны год выдаюцца настаўнікам пачатковых класаў і класным кіраўнікам, якія:

3.7.1. Атрымліваюць выданні ў ІБЦ, выдаюць навучэнцам і арганізуюць рамонт і здачу іх у канцы навучальнага года.

3.7.2. Выстаўляюць  адзнаку стану выдання ў спецыяльнай графе ў пачатку і ў канцы навучальнага года.

3.7.3. Запаўняюць журнал выдачы вучэбных выданняў і вядуць яго на працягу навучальнага года.

3.7.4. Ажыццяўляюць кантроль за захаванасцю, праводзяць гутаркі, конкурсы па выхаванню беражлівых адносін да кнігі.

3.8. Выдача вучэбных выданняў асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў класах інтэграванага навучання і выхавання, ажыццяўляецца з фондаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі педагагічным работнікам, які назначаецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі.

3.9. Навучэнцам, якія рыхтуюцца да паступлення ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі, на працягу навучальнага года могуць дадаткова выдавацца вучэбныя выданні (пры наяўнасці) па фармуляры чытача.

3.10. Чарговая выдача дакументаў з фонду ІБЦ чытачу адбываецца толькі пасля вяртання ўзятых ім раней дакументаў, тэрмін карыстання якімі скончыўся.

3.10.Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, адзіныя асобнікі даведачных выданняў, электронныя дакументы на дом не выдаюцца.

3.11.Колькасць дакументаў фонду, якія выдаюцца для работы з імі ў межах ІБЦ, не абмяжоўваецца.

 

  1. АДКАЗНАСЦЬ І АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

4.1. Выконваць правілы карыстання ІБЦ.

4.2. Беражліва адносіцца да фонду ІБЦ.

4.3. Пры выбыцці з установы адукацыі карыстальнік абавязаны вярнуць усе дакументы з фонду,  якія лічацца за ім  ў ІБЦ.

4.4. Карыстальнік абавязаны:

4.4.1.Вяртаць узятыя ім дакументы з фонду ва ўстаноўленыя ІБЦ тэрміны.

4.4.2.Не выносіць з памяшкання ІБЦ дакументы без запісу ў прынятых ІБЦ формах уліку.

4.4.3.Беражліва ставіцца да фонду ІБЦ (не рабіць у кнігах паметак, падкрэсліванні, не вырываць і не загінаць старонкі і інш.).

4.4.4.Захоўваць ў ІБЦ цішыню, не парушаць парадак расстаноўкі кніг на паліцах адкрытага доступу да фонду.

4.4.5.Штогод ў пачатку навучальнага года праходзіць перарэгістрацыю.

4.5.Карыстальнік, які згубіў дакументы з фонду ІБЦ або які нанёс яму незаменны ўрон, абавязаны замяніць яго адпаведна такім жа (у тым ліку і копіяй ў вокладцы) або прызнаным бібліятэкай раўназначным. Пры страце, пашкоджанні электроннага носьбіта (дыска) карыстальнік павінен прадаставіць новы электронны носьбіт (дыск), а ўстанова адукацыі – забяспечыць запіс адпаведнай інфармацыі на дадзены носьбіт.

4.6.За згубу дакумента з фонду ІБЦ або нанясенне яму незаменнай шкоды непаўналетнім чытачом адказнасць нясуць яго законныя прадстаўнікі.

4.7. Карыстальнікі, якія парушылі правілы карыстання ІБЦ, могуць быць пазбаўлены права карыстання на тэрмін 1 месяц. За асаблівыя парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, карыстальнікі нясуць адміністрацыйную, грамадзянска-прававую ці крымінальную адказнасць.

 

  1. АБАВЯЗКІ ІБЦ ПА АБСЛУГОЎВАННЮ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

ІБЦ абавязаны:

5.1. Абслугоўваць карыстальнікаў ІБЦ ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з правіламі карыстання ІБЦ.

5.2. Ствараць і падтрымліваць камфортныя ўмовы для працы чытачоў у ІБЦ.

5.3. Не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках, іх інтарэсах у іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчна-вытворчых.

5.4. Даваць поўную інфармацыю карыстальнікам ІБЦ аб наяўнасці дакументаў у фондзе, сістэматычна інфармаваць іх аб  дакументах, якія паступілі.

5.5. Аказваць дапамогу карыстальнікам ў выбары неабходнай літаратуры.

5.6. Прадастаўляць карыстальнікам (чытачам) магчымасць карыстання каталогамі, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі рэсурсамі.

5.7. Сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у ІБЦ дакументаў з фонду.

5.8. Забяспечыць рэжым работы ў адпаведнасці з патрэбамі ўстановы адукацыі.

5.9. Забяспечыць захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне  фонду ІБЦ, стварыць неабходныя ўмовы для захоўвання дакументаў.