РУС БЕЛ ENG

ПЛАН работы над метадычнай тэмай школы на 2023/2024 навучальны год

Тэма: Урок як сродак прафесійнай самарэалізацыі педагогаў.

         Мэта: Забеспячэнне асобасна-прафесійнага развіцця педагога, фарміравання, развіцця і ўдасканалення яго прафесійных кампетэнцый, педагагічнага майстэрства і творчасці для паспяховай рэалізацыі адукацыйных задач.

Задачы:

  1. Садзейнічаць павышэнню ўзроўня метадалагічнай, псіхолага-педагагічнай і прадметна-метадычнай падрыхтоўкі педагогаў.
  2. Аказваць на дыягнастычнай, індывідуалізаванай і дыферэнцыраванай аснове кансультацыйную, навукова-метадычную дапамогу педагогам у пытаннях прафесійнай самарэалізацыі.
  3. Арганізаваць навучанне педагогаў школы формам і метадам прафесійнага развіцця праз прымяненне сучасных форм метадычнай работы.
  4. Забяспечыць трансляцыю эфектыўнага педагагічнага вопыту.
  5. Удасканальваць адукацыйны працэс па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках вывучэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі.
  6. Выкарыстоўваць сучасныя педагагічныя тэхналогіі пры арганізацыі навукова-даследчай работы, алімпіяднага руху.
  7. Павышаць ролю метадычных аб’яднанняў як сродка ўдасканалення прафесійнай самарэалізацыі педагогаў.